Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:42 ]  За назіральнікаў ААН патрабуюць 2 мільёны даляраў


ТБІЛІСІ. Злачынцы, што захапілі ў Кадоркай цясьніне вайсковых назіральнікаў ААН, запатрабавалі за іх вызваленьне 2 мільёны даляраў. Аб гэтым сёньня паведаміла грузінская тэлекампанія Руставі-2. Улады пакуль не камэнтуюць гэтае паведамленьне. Чатыры супрацоўнікі місіі назіральнікаў ААН былі захопленыя 5 чэрвеня падчас патруляваньня дэмілітарызаванай зоны паміж Грузіяй і Абхазіяй. Двое зь іх – грамадзяне Нямеччыны, адзін – датчанін, і яшчэ адзін – грузінскі перакладчык. Улады заявілі, што выкрадальнікі – члены мясцовай злачыннай групоўкі.
XS
SM
MD
LG