ВАРШАВА.Сёньня ў Польшчы пачаўся рэферэндум пра далучэньне краiны да Эўразьвязу. Участкi для галасаваньня будуць адчыненыя цягам двух выходных дзён 28 гадзiнаў. Першыя вынiкi галасаваньня будуць вядомыя сёньня ўвечары. Польскi прэм’ер-мiнiстар назваў галасаваньне адной з найвялiкшых падзеяў у польскай гiсторыi . Рэфэрундуму папярэднiчалi месяцы палiтычных дыскусiяў у Польшчы адносна карысьцi далучэньня да Эўразьвязу. Паводле апошніх сацыялягічыных апытаньняў, пераважная большасьць палякаў вітаюць далучэньньне да Эўразьвязу. Існуюць засьцярогi, што колькасьць тых, хто прагаласуе, не перавысiць 50%, -- для прызнаньня вынікаў рэферэндуму патрабуецца ўдзел ня меньш 50 % выбаршчыкаў. У апошніх выбарах у Польшчы ўзялі удзел 44 - 46 % выбаршчыкаў. Калі палякі праігнаруюць рэферэндум, то польскі парлямэнт можа ўхваліць рашэньне аб далучэньні да Эўразьвязу дзьвюма трацінамі галасоў дэпутатаў.