Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:43 ]  Нямецкія жаўнеры загінулі ў Кабуле ў выніку тэракту


КАБУЛ. Мiнiстар абароны Нямеччыны ў Бэрлiне паведамiў, што ў вынiку бомбавага нападу ў Кабуле былi забiтыя як найменей 4 нямецкiя жаўнэры, якiя належылi да Мiжнародных Сiлаў Спрыяньня Бясьпекi. Пасьля нападу моцна параненыя 10 чалавек, у iх лiку афганцы. Усяго як найменей 30 параненых. Паводле кабульскай палiцыi, бомбавы напад быў зьдзесьнены на нямецкi аўтобус блiзу нямецкай вайсковай базы , якая месьцiцца на ўсходнiх ускраiнах Кабула. Напад быў зроблены з машыны, якой кiраваў самагубца.
XS
SM
MD
LG