Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  Ірацкія шыіты адмовіліся ад удзелу ў дзейнасьці часовай кансультатыўнай рады


БАГДАД. Група iрацкiх шыiтаў заявiла сёньня, што не далучыцца да дзейнасьцi часовай кансультатыўнай рады, паколькi яе прызначалi ЗША, а не iрацкiя жыхары. Заява з’явiлася пасьля таго, як сем прадстаўнiкоў iрацкiх палiтычных груп i яшчэ 10 аўтарытэтных грамадзянаў сустрэлiся сёньня з цывільным адмiнiстратарам Іраку Полем Брэмэрам, каб абмяркаваць ўтварэньне Рады. Рада будзе даваць палiтычныя i эканамiчныя парады каалiцыйным кiраўнiкам, але ня будзе мець самастойнай улады.
XS
SM
MD
LG