Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:55 ]  ЗША непакоіць ядзерная праграма Ірану

ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША заяўляе, што яго непакоіць справаздача МАГАТЭ пра ядзерную праграму Ірану. ЗША лічаць, што яна стане падставай для сур’ёзных міжнародных кансультацыяў. Прадстаўнік Джярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў, што сама па сабе гэтая праграма выклікае сур’ёзную занепакоенасьць і мусіць быць пільна дасьледваная іншымі краінамі. Справаздача аб ядзернай праграме Ірану падрыхтаваная да паседжаньня Рады кіраўнікоў МАГАТЭ 16 чэрвеня ў Вене. Учора справаздача была перададзеная сябрам агенства для папярэдняга вывучэньня. Цягам некалькіх гадоў ЗША абвінавачваюць Іран у распрацоўцы ядзернай зброі, аднак Іран абвяргае гэтыя абвінавачваньні, і сьцьвярджае, што ядзерная праграма выкарыстоўваецца выключна для энэргетычных мэтаў.
XS
SM
MD
LG