АРЛАНДА. Суд Флорыды забараніў мусульманскім жанчынам фатаграфавацца ў паранджы на пасьведчаньне кіроўцы – асноўны дакумэнт ў ЗША. Паводле судзьдзі Джанэт Торп, гэткая практыка можа быць выкарыстаная тэрарыстамі. Судзьдзя Джанэт Торп пастанавіла, што правы Султаны Фрыман ня будуць парушаныя, калі яна будзе на фотаздымку з адкрытым тварам . На здымку ў пасьведчаньні кіроўцы Султаны Фрыман, атрыманым ў 2001 годзе, твар закрыты паранджой і бачныя толькі яе вочы. Пасьля тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2001 году ўлады Флорыды запатрабавалі, каб яна замяніла фотаздымак. Султана Фрыман адмовілася, і яе пасьведчаньне кіроўцы прызналі несапраўдным. Тады яна зьвярнулася ў суд, заявіўшы, што законы Ісляму не дазваляюць ёй адкрываць твар пры людзях