Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:50 ]  У Польшчы распачаўся двухдзённы рэферэндум аб далучэньні да Эўразьвязу


ВАРШАВА. Сёньня ў Польшчы распачынаецца двухдзённы рэферэндум аб далучэньні да Эўразьвязу. Паводле апошніх сацыялягічыных апытаньняў, пераважная большасьць палякаў вітаюць далучэньньне да Эўразьвязу. Аднак для прызнаньня вынікаў рэферэндуму, патрабуецца ўдзел ня менш 50 адсоткаў выбаршчыкаў. У апошніх выбрах у Польшчы узялі удзел ад 44 да 46 адсоткаў выбаршчыкаў. Калі палякі праігнаруюць рэферэндум, то польскі парлямэнт можа ўхваліць рашэньне аб далучэньні да Эўразьвязу дзьвума трацінамі галасоў дэпутатаў. Польшча – самая вялікая з дзесяці краінаў, якія плянуюць далучыцца да Эўразьвязу ў траўні 2004 году.
XS
SM
MD
LG