Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:48 ]  Працягваецца візыт Папы Рымскага ў Харватыю

ОСІЕК. Працягваецца візыт Папы Рымскага Іаана Паўла Другога ў Харватыю. Сёньня ён наведае усходні харвацкі горад Осіек. Чакаецца, што ў цырымоніях возьмуць удзел каля 200 тысячаў чалавек, у тым ліку пілігрымаў з Босьніі, Герцэгавіны, Вугоршчыны й паўночнага рэгіёну Сэрбіі Ваяводзіны. Осіек знаходзіцца блізу мяжы з Сэрбіяй і Чарнагорыяй, дзе большасьць вернікаў – праваслаўныя. Пасьля набажэнства Папа Рымскі сустрэнецца з прадстаўнікамі праваслаўнай царквы. Пяцідзённае падарожжа Пантыфіка ў Харватыю – гэта 100-ы замежны візыт Іаана Паўла Другога ад таго часу, як яго абралі Папам Рымскім у кастрычніку 1978 году. Ён вернецца ў Ватыкан у панядзелак.
XS
SM
MD
LG