БАГДАД. Група з 7 інспэктараў Міжнароднага агенства атамнай энэргіі МАГАТЭ сёньня пачынае агляд атамнай электрастанцыі ў Іраку. Адмыслоўцы правераць, ці не былі скрадзеныя марадзёрамі радыеактыўныя матэрыялы пасьля скіданьня рэжыма Садама Хусэйна. Інспэкцыі будуць наладжаныя на найбуйнейшым ядзерным камплексе эль-Тувайса пад Багдадам. Учора кіраўнік ваеннага агенства выведкі ЗША Даўэл Джэкабі заявіў, што пакуль у Іраку ня знойдзеныя аб’екты з хімічнай зброяй. Аднак, заяўляе Джэкабі, ягонае агенства ўпэўненае, што зброя масавага зьнішчэньня ў Іраку ёсьць.