БАГДАД. Грамадзкі адміністратар Іраку Поль Брэмэр сёньня пачаў новыя перамовы што да палітычнага будучага Іраку. Брэмэр сустрэўся з курдцкімі і шыіцкімі дэлегатамі, а таксама прадстаўнікамі ліберальных плыняў за зачыненымі дзьвярыма. Па зьвестках журналістаў, блізу 30 іракцаў будуць сябрамі пераходнага ўраду Іраку.
У горадзе Фалуджа, дзе ўчора быў забіты адзін амэрыканскі жаўнер, сёньня ізноў былі абстраляныя войскі ЗША.Адзін з супрацоўнікаў грамадзкай адміністрацыі не выключыў таго,што амэрыканская адміністрацыя Іраку забароніць заклікі да непадпарадкаваньня нават у мячэтах.