ГАЗА. Узброеная ісьлямская групоўка "Хамас" заяўляе, што парушыць абяцаньне наконт спыненьня нападаў на Ізраiль, якое зрабiў ад iмя Палестыны прэм’ер-мiнiстар Махмуд Абас. Лiдар "Хамасу" заявiў, што Махмуд Абас пад час самiту у Ёрдане ўзяў на сябе абавязацельствы, якiя немагчыма выканаць. Нагадаем, што ў Ярданіі ў сераду адбылася сустрэча прэм’ер-мiнiстраў Палестыны i Ізраiлю з прэзiдэнтам ЗША. Прэм’ер Палестыны паабяцаў, што ўзброеннае паўстаньне Палестыны – інтыфада - скончыцца. Лiдар "Хамасу" ў адказ заявiў, што “дыялёг скончыўся” i паабяцаў прадэманстраваць пратэст супроць, паводле яго словаў, “небясьпечных вынiкаў самiту”.
Ізраiльскiя вайскоўцы ўчора застрэлiлi двух жаўнераў "Хамасу" на поўначы Заходняга Берагу.