Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:24 ]  Блізкаўсходняе падарожжа італьянскага прэм'ер-міністра


ПАРЫЖ. Італьянскі прэм’ер-міністар Сільвіа Бэрлусконі на наступным тыдні распачне падарожжа на Блізкі Усход. Ён будзе сачыць за крокамі па рэалізацыі мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Выступаючы ў Парыжы, італьянскі прэм’ер-міністар заявіў, што ягоны блізкаўсходні візыт адбываецца на просьбу прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Бэрлусконі наведае тыя ж самыя краіны, што і амэрыканскі лідэр. Ад 1 ліпеня Італія будзе старшыняваць у Эўразьвязе цягам 6 месяцаў. Бэрлусконі бярэцца арганізаваць ў гэты перыяд сустрэчу на высокім узроўні лідэраў рэгіёну Блізкага Усходу, якая будзе прысьвечаная мірнаму развязваньню блізкаўсходняга канфлікту.
XS
SM
MD
LG