Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:19 ]  Ваенна-марскія патрулі НАТО прадухілілі тэракт у Міжземным моры

АЛІКАНТЭ.Генеральны сакратар НАТО Джордж Робертсан заявіў, што ваенна-марскія патрулі прадухілілі тэрарыстычны напад у Міжземным моры ля Гішпаніі. Паводле Робертсана у выніку дзейнасьці ваенна-марскіх патрулёў у Міжземным моры й Гібралтарскай затоцы нелегальная міграцыя скарацілася на 33 адсоткі. НАТО пачаў ваенна-марское патруляваньне пасьля тэракту 11 верасьня 2001 году. У красавіку патрулі атрымалі большыя паўнамоцтвы – яны маюць права спыняць і ладзіць ператрусы ў марскіх судах. Меркавалася, што тэрарыстычная групоўка “Аль-Каіда” выкарыстоўвае міжземнаморскія трасы. Ператрусы былі наладжаныя на пяці караблях, аднак нічога крымінальнага не было знойдзена.
XS
SM
MD
LG