ДУБРОЎНІК. Папа Рымскі Іаан Павал Другі наладзіць сёньня набажэнства ў Дуброўніку. Чакаецца, што ён абвесьціць сьвятой харвацкую манашку Марыю Петковіч, якая заснавала рэлігійны ордэн і займалася дабрачыннасьцю ў Харватыі й Паўдзённай Амэрыцы. Пантыфік другі дзень знаходзіцца ў Харватыі, гэта ягоны 100-ы замежны візыт. За пяць дзён Папа Рымскі наведае 5 гарадоў. Чакаецца, што ўдзел у цырымоніях у Харватыі возьмуць блізу паўмільёны пілігрымаў і жыхароў Харватыі, 80 адсоткаў якіх каталікі.