Ерусалiм. Палестынскi лiдар Ясір Арафат заявiў сёньня, што прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыэль Шарон не паабяцаў нiчога iстотнага для палестынцаў пад час самiту у Ярдане. Арыэль Шарон i прэм’ер-мiнiстар Палестыны Махмуд Абас сустракалiся з прэзыдэнтам ЗША ўчора i паведамiлi пасьля сустрэчы, што прынялi абавязацельствы працаваць дзеля мiру паводле пляну дарожная мапа. Махмуд Абас заклiкаў палестынцаў спынiць узброеннае паўстаньне супроць Ізраiлю, Арыель Шарон абяцаў выслаць нелегальных iзраiльскiх пасяленцаў з Заходняга Берагу i падтрымаць Палестынскую дзяржаўнасьць.