ТБІЛІСІ. ААН сёньня паведамiла, што ў Грузii былі выкрадзеныя тры назiральнiкi ААН, якiя праводзiлi манiторынг перамiр’я памiж Грузiяй i Абхазiяй. Выкрадальнiкi забралi i транслятар, якi мелi прадстаўнiкi ААН. Інцыдэнт здарыўся сёньня ранiцай у горным рэгiёне Кадарскай цясьнiны. Падобныя выкраданьнi здаралiся тут i раней, але праз нейкi час выкрадзеных выпускалi. Кадарская цясьніна часткова кантралюецца грузiнскiмi вайскоўцамi, часткова –паўстанцамi з Абхазіі.