Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:14 ]  Кіраўніцтва "Нью-Ёрк Таймс" пайшло ў адстаўку


НЬЮ-ЁРК. Галоўны і выпускаючы рэдактары газэты "Нью-Ёрк Таймс" Хаўэл Рэйнс і Джэралд Бойд пайшлі ў адстаўку ў выніку скандалу, удзельнікам якога быў былы рэпарцёр газэты Джэйсан Блэр. Блэр быў звольнены з газэты ў траўні – пасьля таго, як высьветлілася, што ён займаўся журналісцкімі махінацыямі і друкаваў некарэктную і ілжывую інфармацыю. Кіраўніцтва "Нью-Ёрк Таймс" абвесьціла пра свой намер перагледзець усю працу адзьдзелу навінаў, уключна з практыкай найму супрацоўнікаў, выкарыстаньне ананімных крыніцаў інфармацыі і прыцягненьне да супрацоўніцтва па-за штатных карэспандэнтаў.
XS
SM
MD
LG