Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:34 ]  Украінскі парлямант сёньня прыме рашэньне аб накіраваньні вайскоўцаў у Ірак


КІЕЎ. Украінскі парлямант сёньня прыме рашэньне аб накіраваньні ў Ірак украінскіх вайскоўцаў у складзе міратворчай місіі. Учора ўрад пагадзіўся даслаць у Ірак 1700 вайскоўцаў. Выдаткі на разгортваньне стабілізацыйных сілаў складаюць каля 13 мільёнаў даляраў. Сілы кааліцыі будуць забясьпечваць выплату заробкаў і страхаваньне украінскім вайскоўцам. Плянуецца, што яны будуць выконваць міратворчую місію ў складзе польскага сэктару ў Іраку.
XS
SM
MD
LG