Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:31 ]  Афганскі прэзыдэнт будзе гаварыць з брытанскім прэм'ерам пра далейшае фінансаваньне рэканструкцыі Афганістану

ЛЁНДАН. Афганскі прэзыдэнт Хамід Карзаі сёньня сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам. Чакаецца, што ў часе перамоваў лідэры абмяркуюць неабходнасьць далейшага фінансаваньня рэканструкцыі Афганістану. Хамід Карзаі гэтаксма паведае пра стварэньне новай Канстытуцыі краіны, якая павінна быць прынятая ў кастрычніку. Афганскі прэзыдэнт сёньня сустрэнецца і з каралевай Элізаветай, а таксама з міністрамі ўнутраных справаў і абароны Вялікай Брытаніі.
XS
SM
MD
LG