ВЕНА. Міжнародныя інспэктары МАГАТЭ павінны ў пятніцу прыбыць у Ірак. Яны будуць высьвятляць, ці не былі скрадзеныя з ядзерных аб’ектаў радыеактыўныя матэрыялы. Сем экспэртаў Міжнароднага агенства атамнай энэргіі наведаюць вялікае сховішча блізу Багдаду, якое, паводле некаторых дадзеных, раскралі марадзёры пасьял падзеньня рэжыму Садама Хусэйна. Міжнародныя інспэктары вяртаюцца ў Ірак упершыню пасьля заканчэньня вайсковай апэрацыі