Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  Тоні Блэр адхіліў заклікі апазыцыі распачаць незалежнае дасьледваньне

ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр працягвае абвяргаць абвінавачваньні супраць брытанскага ўраду у тым, што дадзеныя выведкі аб наяўнасьці зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку былі сфальсіфікаваныя. Выступаючы ў парляманце, Тоні Блэр заявіў, што брытанскія ўлады ня рабілі ніякіх спробаў, каб апраўдаць удзел брытанскага войска ў ваеннай апэрацыі ў Іраку. Блэр адхіліў заклікі апазыцыі распачаць незалежнае дасьледваньне з гэтай нагоды. Гэтым будзе займацца камітэт міжнародных справаў брытанскага парляманту.
XS
SM
MD
LG