АШХАБАТ. Выйшла ў сьвет новая кніга прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата Ніязава. Паэтычны зборнік Туркмэнбашы мае назоў “Тры ліха, што пагражаюць нашай радзіме”. Паводле Ніязава ліха – гэта недахоп дысцыпліны, задаваньне і наравістае мысленьне. Чакаецца, што гэты зборнік, як і папярэдняя кніга туркмэнскага прэзыдэнта “Рухнама”, стане творам, абавязковым для вывучаньня ў туркмэнскіх школах і унівэрсітэтах. Звальняючы на мінулым тыдні кіраўніка ўзброеных сілаў краіны, Туркмэнбашы сказаў другім кіраўнікам войска, што, калі б тыя пазьбягалі такіх ліхаў, як недахоп дысцыпліны, задаваньне й наравістае мысьленьне, то краіна была бы пасьпяховай