Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:46 ]  Прынамсі 11 чалавек загінулі ў выніку чыгуначнай аварыі ў Гішпаніі


МАДРЫД. Прынамсі 11 чалавек загінулі й больш 38 былі параненыя ў выніку катастрофы на гішпанскай чыгунцы. 16 чалавек лічацца зьніклымі бяз звестак. Пасажырскі цягнік, у якім знаходзілася каля 90 чалавек, сутыкнуўся з таварным цягніком, у выніку два першыя вагоны загарэліся. Вядуцца варатавальныя працы. Як паведамляюць гішпанскія ўлады, прычынай аварыі магчыма стаў няправільны сігнал, які падаў рабочы чыгункі.
XS
SM
MD
LG