Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:42 ]  Дацкі парлямант ухваліў рашэньне аб далучэньні да Эўразьвязу 10 новых краінаў


КАПЭНГАГЕН. Дацкі парлямант сёньня ўхваліў рашэньне Эўразьвязу аб далучэньні да яго 10 краінаў Усходняй Эўропы й Міжземнамор’я. Усе краіны Эўразьвязу мусяць ратыфікаваць дамову ад пашырэньні гэтай арганізацыі. Афіцыйная цырымонія прыйманьня ў Эўразьвяз адбудзецца 1 траўня 2004 году. Польша, Чэхія, Вугоршчына, Славакія, Славенія, Літва, Латвія, Эстонія, Кіпр й Мальта далучацца да Эўразьвязу ў наступным годзе. Румынія й Баўгарыя, як чакаецца, войдуць у яго ў 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG