Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Арышт таджыцкага апазыцыянэра


ДУШАНБЭ. У Таджыкістане без прад’яўленьня абвінавачваньня арыштаваны намесьнік старшыні Партыі іслямскага адраджэньня Таджыкістану Шамсудзін Шамсудзінаў. Як паведамляюць ягоныя паплечнікі, Шамсудзінава вывезьлі з дому невядомыя асобы яшчэ ў суботу, аднак толькі сёньня ваенны пракурор краіны паведаміў, што апазыцыянэр ня быў выкрадзены, а арыштаваны. Партыя іслямскага адраджэньня была легалізаваная ў 1998 годзе ў рамках мірнага пагадненьня, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Таджыкістане
XS
SM
MD
LG