Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:13 ]  Вынікі саміту ў Акабе


АКАБА. Сёньня адбыліся перамовы прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з прэм’ер-міністрамі Ізраілю і Палестынскае Аўтаноміі Арыэлем Шаронам і Махмудам Абасам. Галоўная тэма сустрэчы -- рэалізацыя мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Па заканчэньні перамоваў Джордж Буш заявіў, што ён падтрымлівае стварэньне Палестынскае дзяржавы, пры гэтым ён дадаў, што трэба забясьпечыць бясьпеку габрэйскай дзяржаве Ізраіль. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон паведаміў, што Ізраіль пачне неадкладна дэмантаваць габрэйскія паселішча на палестынскіх тэрыторыях. Палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас запэўніў, што будуць зробленыя ўсе намаганьні, каб спыніць узброеныя напады палестынскіх ваяўнікоў на ізраільцаў. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш адзначыў істотны прагрэс ў рэалізацыі мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту, які быў дасягнуты на саміце.
XS
SM
MD
LG