Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:40 ]  "Кавказ-Цэнтар" перабраўся з Эстоніі ў Літву

ВІЛЬНЯ. Інтэрнэт-сайт чачэнскіх сэпаратыстаў “Кавказ-цэнтар” перабраўся з Эстоніі ў Літву. Ужо два тыдні яны карыстаюцца паслугамі кампутараў акцыянэрнага прадпрыемства “Элнэт” ў Вільне. Як паведаміў сёньня дырэктар прадпрыемства Рымантас Пашыс, “чачэнцы набылі службовую станцыю за свае грошы, а “Элнэт” толькі прадастаўляе паслугі доступу да сетак Інтэрнэту і месца ў памяшканьні”. Ад пачатку году па 22 красавіка “Кавказ-цэнтар” супрацоўнічаў з другой літоўскай кампаніяй “Мікролінк Дата”, адкрыўшы ў ёй свой інтэрнэт-сайт. Аднак з прычыны фінансавых разгалосьсяў з боку расейскай амбасады ў Вільне, кантракт быў перарваны. Чачэнцы перабраліся ў Эстонію, але месяц таму ім давялося сыйсьці адтуль, паколькі гэтага патрабавалі эстонскія ўлады
XS
SM
MD
LG