Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:35 ]  Латыская прэзыдэнтка выстаўляе сваю кандыдатуру на другі тэрмін


РЫГА. Прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга выстаўяе сваю кандыдатуру на прэзыдэнта на другі тэрмін. Кіраўнікі пяці парляманцкіх фракцыяў падалі сумесны праэкт рашэньня аб паўторным абраньні Вайры Віке-Фрэйбэргі на пост прэзыдэнта Латвіі. Выбары прызначаныя на 20 чэрвеня, для гэтага будзе склікана пазачарговае паседжаньне Сэйму, бо ў Латвіі прэзыдэнта выбірае не народ, а парлямант. Не выключана, што Віке-Фрэйбэрга стане адзінай кандыдаткай на прэзыдэнта. Адзінай парляманцкай фракцыяй, якая заявіла пра магчымае вылучэньне альтэрантыўнай кандыдатуры, застаецца апазыцыйнае аб’яднаньне “За правы чалавека ў адзінай Латвіі”. У пятніцу адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, на якой Вайра Віке-Фрэйбэрга падсумуе вынікі сваёй працы за чатыры гады.
XS
SM
MD
LG