Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:30 ]  Усясьветная харчовая праграма ААН падпісала пагадненьне з Афганістанам


КАБУЛ. Усясьветная харчовая праграма ААН падпісала пагадненьне з Афганістанам пра дапамогу ў памеры 317 мільёнаў даляраў на закупку прадуктаў харчаваньня і аднаўленьне сельскай гаспадаркі. Адначасна Азіяцкі банк разьвіцьця даў Афганістану крэдыт на 150 мільёнаў даляраў для будаўніцтва дарог, энэргааб’ектаў і дастаўку прыроднага газу. Між тым, у Афганістане працягваюцца антытэрарыстычныя апэрацыі. У правінцыі Кандагар вайскоўцы ЗША арыштавалі чатырох талібаў. У іншым раёне гэтай усходняй правінцыі афганскія вайскоўцы забілі чатырох і паланілі пяць талібаў.
XS
SM
MD
LG