БЭРЛІН. Нямецкія архэолягі ў часе раскопак у месьце Магдэбург, што на ўсходзе краіны, знайшлі рэшткі хрысьціянскага храму 10-га стагодзьдзя. На думку экспэртаў, храм, вышыня якога была 60, а даўжыня – 80 мэтраў – адна з галоўных знаходак, датычных гісторыі эўрапэйскага сярэдневечча. На думку адмыслоўцаў, вывучэньне знаходкі можа пацягнуць за сабой перагляд раньняй гісторыі Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі.