БАКУ. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў будзе балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду. Як паведамляюць ў апараце Аліева, ягоную кандыдатуру высоўвае кіруючая партыя “Новы Азэрбайджан”. Ствараецца блёк прыхільнікаў дзеючага прэзыдэнта, у які войдуць і іншыя партыі. Прэзыдэнцкая кампанія ў Азэрбайджане пачнецца 17 чэрвеня, галасаваньне прызначанае на 15 кастрычніка. Сёньня прадстаўнікі дзевяці апазыцыйных групаў Азэрбайджану наладзілі акцыю пратэсту супраць новага выбарчага кодэксу краіны ля будынку парляманту. Паліцыя разагнала акцыю і арыштавала каля 20 апазцыянэраў. Некалькі чалавек былі параненыя. Паводле апазыцыі, новы выбарчы кодэкс , прыняты ў траўні, спрыяе фальсіфікацыям у часе прэзыдэнцкіх выбараў.