ВЕНА. У Францыі, Італіі й Аўстрыі сёньня адбываюцца страйкі. Французскія авіядыспэтчэры далучыліся да агульнанацыянальнага страйку на знак пратэсту супраць пэнсійнай рэформы. Адмененыя 80 адсоткаў ад усіх заплянаваных авіярэйсаў. У Італіі адмененыя 225 авіярэйсаў на пратэст супраць заплянаванага скарачэньня колькасьці экіпажу самалётаў. У Аўстрыі паралізаваная праца грамадзскага транспарту – прафсаюзы лічуць непрымальнымі ўрадавыя прапановы аб зьмьне ўмоваў выхаду на пэнсію