Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Лідэры краінаў "вялікай васьмёркі" выказаліся за стварэньне суверэннага Іраку


ЭВІЯН. Лідэры краінаў “вялікай васьмёркі” выказаліся за стварэньне суверэннага, дэмакратычнага і стабільнага Іраку.У выніковай заяве саміту лідэры выказваюць падтрымку мірнаму дыялёгу на Блізкім Усходзе, а гэтаксама заклікаюць Іран і Паўночную Карэю выконваць міжнародныя пагадненьні аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. У дакумэнце аптымістычна ацэньваюцца пэрспэктывы развіцця ўсясьветнай эканомікі. Недалёк ад Эвіяну, у швэйцарскай Жэнэве адбыліся новыя сутыкненьні паміж антыглябалістамі й паліцыяй. За тры дні пратэстаў з нагоды правядзеньня саміту горад пацярпеў страты памерам у мільёны даляраў. У сам Эвіян антыглябалістаў паліцыя не пусьціла
XS
SM
MD
LG