Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:08 ]  Лідэры арабскіх дзяржаваў падтрымалі "дарожную мапу"


ШАРМ аль-ШЭЙХ. Сёньня амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш сустрэўся з лідэрамі арабскага сьвету. Па заканчэньні сустрэчы кіраўнікі арабскіх дзяржаваў падтрымалі міжнародны плян блізкаўсходняга ўрэгуляваньня. Амэрыканскі прэзыдэнт на прэсавай канферэнцыі заявіў, што арабскія лідэры паабяцалі спыніць гвалт у рэгіёне. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта Ізраіль павінен вырашыць праблему габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях ў адпаведнасьці з міжнародным плянам ўрэгуляваньня на Блізкім Ўсходзе. Напрыканцы саміту прэзыдэнт Егіпту Хосні Мубарэк заклікаў Ізраіль зрабіць усё дзеля дасягненьня міру на блізкім Усходзе, а Палестыну – спыніць гвалт. Заўтра ў Ярданіі адбудзецца сустрэча Джорджа Бужа з прэм’ер-міністрам Палестынскае Аўтаноміі Махмудам Абасам і прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам.
XS
SM
MD
LG