Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:24 ]  Сустрэча міністраў замежных справаў краінаў НАТА

МАДРЫД. Міністры замежных справаў краінаў НАТА праводзяць двухдзённую сустрэчу ў Мадрыдзе. У цэнтры ўвагі – перагляд плянаў міратворчых апэрацыяў у Афганістане і падтрымка Польшчы ў ейным кантролі над цэнтральным раёнам Іраку. Паводле пастановы НАТАўскага кіраўніцтва, Польшча атрымае дапамогу ў часе фармаваньня 7-тысячнага шматнацыянальнага міратворчага кантынгэнту, які будзе разгорнуты ў Іраку да жнівеня. На думку аглядальнікаў, сустрэча закліканая прадэманстраваць пераадоленьне ў шэрагах НАТА рознагалосьсяў у пытаньнях Афганістану й Іраку. Адначасна ў Мадрыдзе пройдзе паседжаньне Сумеснай Рады Расея-НАТА.
XS
SM
MD
LG