Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Новыя сутычкі паміж паліцыяй і антыглябалістамі ў Жэнэве


ЖЭНЭВА. У швайцарскім месьце Жэнэва, якое знаходзіцца недалёка ад Эвіяну, дзе праходзіць сустрэча “вялікай васьмёркі”, адбыліся новыя сутычкі паміж паліцыяй і антыглябалістамі. Тысячы дэманстрантаў учынілі непарадкі ў цэнтры места. Паліцыя адказала вадамётамі, сьлезацечным газам і гумовымі кулямі. Некалькі ўдзельнікаў акцыі арыштаваныя. Жэнэўскія ўлады паведамілі, што цягам трох дзён пратэстаў места пацярпела на мільёны даляраў. Француская паліцыя не дапусьціла антыглябалістаў у горны курорт Эвіян, дзе адбываецца сустрэча “васьмёркі” і таму масавыя пратэсты праходзілі ў бліжэйшых швайцарскіх местах Жэнэва й Лазана.
XS
SM
MD
LG