БУХАРЭСТ. Сёньня на румынскім курорце Нэптун пройдзе сустрэча прэзыдэнтаў Баўгарыі, Турэччыны і Румыніі. Галоўныя тэмы перамоваў – праблема рэгіянальнай бясьпекі і пэрспэктывы прыняцьця Баўгарыі і Румыніі ў НАТА. Апрача гэтага бакі абмяркуюць пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва.