Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:01 ]  Славенія адмовілася падпісваць дамову са Злучанымі Штатамі


ЛЮБЛЯНА. Кіраўніцтва Славеніі адмовілася падпісваць дамову са Злучанымі Штатамі пра нявыдачу грамадзянаў ЗША Міжнароднаму крымінальнаму суду. Злучаныя Штаты выступаюць супраць дзейнасьці нядаўна створанага Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе, каб ня стацца ахвярай палітычна матываваных працэсаў супраць грамадзянаў ЗША. У зьвязку з гэтым краіна падпісала з шэрагам іншых краінаў дамовы пра нявыдачу. У заяве міністэрства замежных справаў Славеніі сказана, што ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Эўрапэйскага Зьвязу Люблячна будзе ў поўным аб’ёме супрацоўнічаць зь Міжнародным крымінальным судом.
XS
SM
MD
LG