Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:56 ]  Сёлета ахвяры Халакосту атрымаюць 15 мільёнаў даляраў


НЮ-ЁРК. Сёлета ахвяры Халакосту з 31-ой краіны сьвету атрымаюць ад нямецкіх страхавых кампаніяў 15 мільёнаў даляраў. Гэты грошы – першая выплата ад страхавога фонду ў 132 мільёны даляраў, які міжнародная камісія ўсталявала для ахвяраў нацысцкіх рэпрэсыяў. Страхавыя грошы – гэта толькі частка шматмільярднай сумы, якую ўрад і прыватныя кампаніі Нямеччыны пагадзіліся выплаціць вязьням канцэнтрацыйных лягяроў, ахвярам Халакосту і прымусовай працы ў Трэйцім рэйху.
XS
SM
MD
LG