Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:55 ]  Шматлікія краіны і арганізацыі выступілі ў абарону Аўн Сан Су Чжы


Шмат якія краіны сьвету скрытыкавалі дзеяньні бірманскіх уладаў, якія абрынуліся з рэпрэсыямі на апазыцыянэраў і зьмясьцілі пад хатні арышт ляўрэата Нобілеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы. У панядзелак ейнага вызваленьня запатрабавалі Злучаныя Штаты, Францыя, Японія і Аўстралія. Заклапочанасьць выказалі Эўрапэйскі Зьвяз і Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў. Ваенная хунта зачыніла вышэйшыя навучальныя ўстановы па ўсёй краіне, апячатала офісы апазыцыйнай “Нацыянальнай лігі за дэмакратыю”. Лідар лігі – Аўн Сан Су Чжу – ад сыботы знаходзіцца пад арыштам у вайсковым гатэлі ў Рангуне.
XS
SM
MD
LG