КІЕЎ. Украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма папрасіў парлямант краіны ўхваліць рашэньне аб накіраваньні ў Ірак міратворчых сілаў. На мінулым тыдні было вырашана даслаць у Ірак 1700 украінскіх вайскоўцаў, аднак для гэтага патрабуецца згода парляманту. Парляманцкая апазыцыя выступае супраць накіраваньня ўкраінскіх вайскоўцаў у Ірак. Калі гэтае рашэньне будзе ўхваленае, то украінскія міратворчыя сілы будуць выконваць сваю місію ў складзе польскага сэктару