ЭВІЯН. Сёньня ў французскім горадзе Эвіян адбыўся саміт краінаў “вялікай васьмёркі”. Міравыя лідэры заклікалі Іран і Паўночную Карэю адмовіцца ад распрацовак ядзернай зброі. У прынятай супольнай заяве адзначаецца, што галоўная пагроза ў сьвеце – гэта распаўсюджваньне зброі масавага зьнішчэньня. Усясьветная супольнасьць мусіць наладжваць ваенныя інспэкцыі, кантраляваць экспарт, і пры неабходнасьці выкарыстоўваць іншыя сродкі ў мэтах нераспаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня, – гаворыцца ў дакумэнце. Удзельнікі саміту вырашылі ўвесьці кантроль за пераноснымі ракетнымі комплексамі, каб тыя не маглі трапіць у рукі тэрарыстаў. Лідэры “вялікай васьмёркі” выказалі ўпэўненасьць ў пэрспэктывах развіцця глябальнай эканомікі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Вашынгтон не плянуе нейкім чынам ўплываць на грашовыя рынкі з тым, каб падвысіць кошт даляру.