Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:30 ]  Сустрэча Папы Рымскага з Дзяржсакратаром ЗША у Вацікане


РЫМ. Папа Рымскі Іаан Павал Другі сёньня сустрэўся ў Вацікане з Дзяржаўным сакратаром ЗША Колінам Паўэлам . Бакі абмяркоўвалі паваеннае аднаўленьне Іраку і мірны плян развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Сёньняшняя неафіцыйная 30-хвілінная сутрэча – гэта першыя перамовы паміж высокапастаўленым прадстаўніком ЗША і Ватыканам пасьля вайны ў Іраку, супраць якой выступіў Папа Рымскі. Гэтая сустрэча разглядаецца як спроба аднавіць дачыненьні паміж ЗША і Ватыканам.
XS
SM
MD
LG