ЛЁНДАН. Каралева Вялікай Брытаніі Элізавета Другая адзначае сёньня 50-ыя ўгодкі каранацыі. Сёньня ў Вестміністэрскім абацтве, дзе 2 чэрвеня 1953 году яна каранавался, адбылася ўрачыстая цырымонія з удзелам каралеўскай сям’і. Элізавета Другая атрымала карону ў спадчыну пасьля сьмерці бацькі караля Георга Другога. У Букінгэмскім палацы сёньня адбудзецца прыём з удзелам асобаў, якія нарадзіліся 2 чэрвеня 1953 году.