БАГДАД. Сёньня ў ірацкай сталіцы адбылася дэманстрацыя пратэсту былых ірацкіх вайскоўцаў. Яны выступілі супраць роспуску войска й патрабавалі заработнай платы й кампэнсацыі. Некаторыя мітынгуючыя пагражалі распачаць супраць амэрыканскіх вайскоўцаў самагубчыя тэракты, калі ім неадкладна ня будуць выплачаныя грошы. Дэманстранты разыйшліся пасьля таго, які ім паабяцалі заўтра сустрэчу з прадстаўнікамі амэрыканскай адмінісрацыі ў Іраку. Пол Брэмэр, кіраўнік грамадзянскай адміністрацыі ў мінулым месяцы распусьціў ірацкае войска, у выніку без працы засталіся каля 400 тысячаў чалавек. Паводле Пола Брэмера, у блізкім часе будзе створаная новае ірацкае войска, не зьвязанае з палітыкай.