Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:02 ]  Саміт лідэраў балканскіх нацыяў у Македоніі


ОХРЫД. Лідэры пяці балканскіх нацыяў у часе сустрэчы ў Македоніі прынялі дэклярацыю аб гатоўнасьці далучыцца да эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. Прэзыдэнты Альбаніі, Босніі, Харватыі, Македоні, Сэрбіі й Чарнагорыі паставілі свае подпісы пад дакумэнтам, які будзе афіцыйна прадстаўлены ўдзельнікам саміту Эўразьвязу ў Салоніках 21 чэрвеня. У дэклярацыі выказваецца гатоўнасьць краінаў гэтага рэгіёну умацоўваць дэмакратыю, рыначныя дачыненьні, весьці барацьбу з беднасьцю і беспрацоўем, арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй.
XS
SM
MD
LG