ЭВІЯН. Прэзыдэнт Джордж Буш заявіў, што ён упэўнены ў посьпехе блізкаўсходняга мірнага працэсу. Амэрыканскі прэзыдэнт паабяцаў, што зробіць усё магчымае, каб Палестына й Ізраіль жылі мірна. Гэтую заяву ён зрабіў ў часе саміту краінаў “вялікай васьмёркі” у Эвіяне. У аўторак Джодж Буш накіруецца ў Егіпет, дзе заўтра правядзе перамовы з лідэрамі арабскага сьвету. У сераду ў Ярдані адбудзецца ягоная сустрэча з палестынскім і ізраільскім прэм’ер-міністрамі. Напярэдані сустрэчы Ізраіль паслабіў некаторыя абмежаваньні для палестынцаў у Заходнім Беразе Ярдана й Паласе Газа. Палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас заявіў сёньня, што ён спадзяецца, што экстрэміскія групоўкі “Хамас “ і “Іслямскі джыгад” пагадзяцца спаніць напады на ізраільцаў.