ЭВІЯН. Сёньня адбыліся перамовы прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам. Гэта першая сустрэча “адзін на адзін” пасьля канфліку ў Іраку. Джордж Буш зазначыў, што нягледзячы на рознае стаўленьне да ірацкай вайны, Францыя і ЗША прыйшлі да згоды ў пытаньні будучыні Іраку. “Надыйшоў час, каб засяродзіцца на свабодным Іраку, і ў гэтым мы з Францыяй пагаджаемся.” – заявіў Джордж Буш. Жак Шырак станоўча ацаніў вынікі сустрэчы