ЭВІЯН. Сёньня ў французскім горадзе Эвіяне адбываецца саміт краінаў “вялікай васьмёркі”. У часе перамоваў міравыя лідэры выказалі ўпэўненасьць ў пэрспэктывах развіцця глябальнай эканомікі. Кіраўнікі дзяржаваў абмяркавалі неабходнасьць рэформаў ў шэрагу эўрапейскіх краінаў, якія бы спрыялі эканамічнаму росту. Сярод тэмаў перамоваў -- барацьба з тэрарызмам. Чакаецца, што будзе прынятая супольная заява, у якой будзе адзначана, што галоўная пагроза бясьпецы ў сьвеце – гэта распаўсюджваньне зброі масавага зьнішчэньня.