Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Паўдзённая Карэя не пацерпіць суседства ядзернай Паўночнай Карэі


СЭВУЛ. Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі Но Му Хэе заявіў, што ягоная краіна не пацерпіць суседства ядзернай Паўночнай Карэі. У той самы час прэзыдэнт адзначыў, што Сэвул ня можа пацьвердзіць праўдзівасьці заяваў Пхэньяну пра наяўнасьць у яго ядзернай зброі. Учора у часе сустрэчы ў Эвіяне, крызыс вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы абмеркавалі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і старшыня КНД Ху Цзіньтаа. Лідары дзьвюх краінаў пагадзіліся з патрэбай вярнуць КНДР за стол перамоваў. Пры гэтым Буш ізноў заявіў, што ЗША згодныя толькі на шматбаковы варыянт разьвязаньня канфлікту.
XS
SM
MD
LG